2014-05-15 14:09:26

Пантыфік прыняў генерал-губернатара Новай Зеландыі


RealAudioMP3 15 мая 2014 г. у Ватыкане Святы Айцец Францішак прыняў генерал-губернатара Новай Зеландыі Джэры Матэпараі. Пасля сустрэчы з Папам адбылася размова палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Падчас сардэчных перамоў бакі абмеркавалі шэраг аспектаў сацыяльна-эканамічнага жыцця Новай Зеландыі, а таксама каштоўны ўклад Каталіцкага Касцёла ў розных сектарах мясцовага грамадства. Адбыўся абмен думкамі па міжнароднай сітуацыі, з асаблівым акцэнтам на рэгіянальнае супрацоўніцтва ў праграмах развіцця і ўдзел у міратворчых місіях у розных частках свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.