2014-05-15 11:33:34

Пантыфік прывітаў удзельнікаў Азіяцкага кангрэсу сем’яў


RealAudioMP3 Святы Айцец прывітаў удзельнікаў Азіяцкага кангрэсу сем’яў. Ён праходзіць у філіпінскай Маніле з 13 па 16 мая 2014 г. на тэму “Сям’я ў Азіі – святло надзеі”. У спецыяльнай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна папа Францішак нагадаў, што сям’я з’яўляецца асноўнай ячэйкай грамадства, дзе людзі вучацца жыць адно з адным, нягледзячы на свае адрозненні. Ён заклікаў усіх удзельнікаў форуму паглыбіць свой досвед веры і быць рошчынай Хрыстовай любові ў грамадстве. Папа даверыў іх заступніцтву Марыі, Маці Касцёла, і св. Юзафа.

Святы Пасад на Кангрэсе прадстаўляе сакратар Папскай рады па справах сям’і, біскуп Жан Лафіт.







All the contents on this site are copyrighted ©.