2014-05-14 11:14:37

Святы Айцец заклікаў маліцца за турэцкіх шахцёраў і афрыканскіх эмігрантаў


RealAudioMP3 Папа Францішак заклікаў маліцца за ахвяраў выбуху на вугальнай шахце ў заходняй частцы Турцыі, у выніку якога загінулі больш за 200 чалавек і яшчэ некалькі сотняў знаходзяцца пад заваламі. “Заклікаю вас маліцца за шахцёраў, якія ўчора загінулі на рудніку Сома, у Турцыі, і тых, якія яшчэ заблакаваны ў шахце. Няхай Пан прыме памерлых у свой дом і дасць суцяшэнне іх блізкім”, - сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 14 мая 2014 г. Таксама Святы Айцец заклікаў маліцца за лівійскіх эмігрантаў, якія загінулі 11 мая 2014 г. у Міжземным моры, спрабуючы дасягнуць берагоў Еўропы. У выніку караблекрушэння патанулі каля 40 чалавек. “Няхай правы чалавека будуць на першым месцы і адбудзецца аб’яднанне сіл дзеля папярэджання такіх ганебных здарэнняў”, - заклікаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.