Рымскія яўрэі выкажуць салідарнасць з пераследаванымі хрысціянамі
Рымскія яўрэі выступілі
ў абарону пераследаваных хрысціян. Гэта па ініцыятыве яўрэйскай супольнасці Вечнага
горада і каталіцкай Супольнасці св. Эгідзія 15 мая 2014 г. увечары згасне ілюмінацыя
Калізея, а вакол яго збяруцца са свечкамі ў руках рымляне. “Такім чынам мы хочам абудзіць
сумленне грамадскасці, і, перш за ўсё, палітычных уладаў ва ўсім свеце, якія не могуць
рабіць выгляд, што не ведаюць нічога пра гэта”, - сказаў старшыня яўрэйскай супольнасці
ў Рыме Рыкарда Пачыфічы. Ён звярнуў увагу, што да такога стаўлення яўрэяў забавязвае
іх гісторыя. “Не дастаткова проста абавязку памятаць пра Халакост; сёння таксама трэба
зрабіць высновы з сучасных трагедый, якія непасрэдна не адносяцца да нас”, - сказаў
Пачыфічы.