2014-05-12 14:13:05

Святы Айцец: казаць аб праблемах прама, а не пляткарыць


RealAudioMP3 Папа Францішак духоўна блізка да пакутуючых на Блізкім Усходзе і ва Украіне. Пра гэта Пантыфік расказаў падчас сустрэчы з рэктарамі і навучэнцамі рымскіх Папскіх калегіўмаў, якая прайшла 12 мая 2014 г. у ватыканскай Зале Паўла VI. Звяртаючыся да семінарыстаў з Блізкага Усходу і Украіны Святы Айцец прызнаўся: “я вельмі блізка да вас ў гэты момант пакутаў”. Ён запэўніў навучэнцаў у сваёй малітве. Аўдыенцыя адбылася без афіцыйнай прамовы, але ў форме пытанняў і адказаў. Гаворачы пра навуковую фармацыю семінарыстаў, Папа папярэдзіў аб рызыцы “акадэмізма”. “Біскупы пасылаюць вас, каб атрымалі навуковую ступень і таксама, каб вярнуліся ў дыяцэзіі. Але ў дыяцэзіях вы павінны працаваць у прэзбітэрыўме, як прэзбітэры”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Францішак нагадаў пра чатыры стаўпы святарскай фармацыі: духоўную, навуковую, камунітарную і апосталькую падрыхтоўку. Паводле Папы, акрамя вучобы, тыя хто атрымлівае адукацыю у Рыме, павінны клапаціцца пра адносіны са сваімі бліжнімі, а таксама пра ўласнае духоўнае жыццё – штодзённа ўдзельнічаць у св. Імшы, маліцца і займацца апостальствам. “Калі удзяляецца ўвага толькі акадэмічнай частцы, існуе рызыка сыходжання ў ідэалогію”, - сказаў Папа і адзначыў, што гэта “нездарова”. Так становіцца нездаровым усведамленне пра Касцёл, які немагчыма зразумець без малітвы, супольнага жыцця і апостальскай дзейнасці, лічыць Папа.

Паводле Святога Айца падрыхтоўка да святарства ў супольнасці вельмі важная, бо так можна навучыцца пераадольваць праблемы, сябраваць і дзяліцца з іншымі. “Нашмат лепш кепская семінарыя, чым “не семінарыя”, - сказаў Папа.

Пантыфік заклікаў не абмяркоўваць існуючыя праблемы за спіной, але казаць пра іх прама. Ён расказаў гісторыю, як 22 гады таму, яго малады сакратар, прама раскрытыкаваў адно з яго рашэнняў – з павагай, але прама. “Калі ён выйшаў я падумаў: гэтага сакратара я ніколі ад сябе не аддалю: ён сапраўдны брат!”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.