2014-05-11 13:28:12

Святы Айцец удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне13 семінарыстам


RealAudioMP3 11 мая 2014 г. папа Францішак ўдзяліў у ватыканскай базыліцы св. Пятра прэзбітэрскае пасвячэнне 13 семінарыстам, навучэнцам рымскіх семінарый. Сярод іх было 6 італьянцаў і 7 чужаземцаў, якія паходзяць з Пакістана, В’етнама, Паўднёвай Карэі, Эквадору, Венесуэлі, Чылі і Бразіліі. Сёння ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 51-ы раз Сусветны дзень малітваў за пакліканні. Ён праходзіць пад дэвізам: “Пакліканні – сведчанне праўды”.

У сваёй гаміліі Святы Айцец нагадаў, што Бог з’яўляецца Найвышэйшым святаром, Які выбірае тых, хто павінен працягваць місію Хрыста. Яны будуць служыць свайму Настаўніку і Пану, будучы святарамі Новага Запавету.

Звяртаючыся да новых святароў, Папа заклікаў іх верна перадаваць атрыманае Слова Божае, разважаць над ім і жыць тым, чаму навучаюць. Францішак заклікаў новых прэзбітэраў быць заўсёды міласэрнымі. Пантыфік прызнаўся, што баліць яго тое, калі людзі перастаюць прыступаць да споведзі, таму што святар адносіцца да іх дрэнна. “Ніколі не зачыняйце дзверы вашага служэння, бо ў адваротным выпадку вы не будзеце добрымі пастырамі” – сказаў Папа.

На канец сваёй гаміліі Святы Айцец таксама заклікаў новых святароў, каб аб’ядноўвалі вернікаў у адну сям’ю і заўсёды мелі перад вачыма Добрага Пастыра.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.