Папа да вучняў і настаўнікаў: школа выхоўвае да праўды, дабра і прыгажосці
10 мая 2014 г. папа
Францішак сустрэўся на плошчы св. Пятра ў Ватыкане з вучнямі і настаўнікамі дзяржаўных
і прыватных школ Італіі. Паводле арганізатараў гэтага мерапрыемства іх было больш
за 300 тыс. Вітаючы сабраных Пантыфік падкрэсліў, што яны прыбылі ў Ватыкан таму,
што вельмі любяць школу. Папа прызнаўся, што ён сам яе таксама вельмі любіць. “Хадзіць
у школу азначае адкрыцца розумам і сэрцам на рэальнасць, у поўным багацці яе аспектаў
і вымярэнняў”, - сказаў Францішак.
Папа падкрсэліў, што школа – гэта вынятковае
месца сустрэчы. “У школе мы паволі ўваходзім у грамадства: у ёй сустракаем людзей
розных ад нас, розных па ўзросту, культуры і каранях... Школа – гэта перашае грамадства,
якое ўключае сям’ю. Сям’ю і школу мы ніколі не павінны супрацьставіць сабе ўзаемна”,
- падкрэсліў Пантыфік.
Святы Айцец прызнаўся, што ён любіць школу, таму што
выхоўвае яна да праўды, дабра і прыгажосці. Бо, паводле Папы, місіяй школы з’яўляецца
менавіта разціванне гэтых каштоўнасцяў. “Гэта ажыццяўляецца праз шматлікія элементы
і таму ў школе ёсць так многа прадметаў. Бо развіццё з’яўляецца плёнам розных элементаў,
якія ўзаемадзейнічаюць адзін з адным і стымулююць розум, сумленне, цела і г.д”, -
сказаў Святы Айцец.
Развітваючыся з сабранымі Францішак нагадаў, што плёнам
добрай адукацыі павінна быць тое, каб кожны дарослы чалавек змог гаварыць на трох
мовах. “Гэта мовы розуму, сэрца і рук”, - зажартаваў Папа і дадаў, што кожны чалавек
павінен думаць пра тое, што хоча рабіць у сваім жыцці; адчуваць гэта ў глыбіні свайго
сэрца і ў канчатковым выніку добра гэта выконваць.