2014-05-10 13:14:49

Папа да кансэркраваных асобаў: жыць праблемамі свету, а не замыкацца ў камфортным асяроддзі


RealAudioMP3 Частка беднага і выходзячага насустрач іншым Касцёла, аб якім я мару, – так папа Францішак назваў членаў італьянскай Канферэнцыі Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, якіх прыняў на аўдыенцыі 10 мая 2014 г. У сваім звароце, перададзеным удзельнікам сустрэчы, Святы Айцец падкрэсліў, што кансэкраваныя асобы з’яўляюцца “знакам Касцёла, які вядзе дыялог”, людзьмі, якія “знаходзяцца ў свеце, але не ад гэтага свету”, несучы у сабе сутнасць хрысціянскага паслання – любоў Бога Айца. Паводле Святога Айца, члены Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, у сілу свайго асаблівага паклікання, маюць магчымасць настолькі наблізіцца да іншых людзей, што могуць з пяшчотай дакрануцца да іх ранаў і чаканняў, пытанняў і патрэб. Калі кансэкраваныя асобы не знаёмыя з рэальнымі праблемамі сучаснага свету, а ведаюць толькі пра свет, які ім больш камфортны – тады ім тэрмінова неабходна навяртанне. “Ваша пакліканне па сваёй прыродзе “зыходнае”, не толькі таму што вядзе вас да іншага, але, перш за ўсё, таму, што патрабуе, каб вы жылі там, дзе жывуць усе людзі”, - падкрэсліў Святы Айцец. Францішак заклікаў членаў італьянскай Канферэнцыі Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця “крочыць шляхамі свету” і не спыняцца, закрываючыся ва ўласных пытаннях, камфорце і індывідуалізме.

У сваім кароткім звароце да прысутных на аўдыенцыі Святы Айцец, адзначыў, што рашэнне Пія ХІІ аб стварэнні Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця было “рэвалюцыйным” для Касцёла. Ён заклікаў кансэкраваных асобаў да адважнай дзейнасці ў сферы палітыкі, эканомікі, адукацыі і сям’і.








All the contents on this site are copyrighted ©.