2014-05-10 15:32:55

Папа выказаў падтрымку школьнай адукацыі


RealAudioMP3 10 мая 2014 г. папа Францішак прыме ўдзел у мерапрыемстве “Касцёл для школы”, арганізаваным Канферэнцыяй Біскупаў Італіі разам з адукацыйнымі ўстановамі краіны, каталіцкімі моладзевымі рухамі, катэхетамі, душпастырамі і сем’ямі. Маладыя ўдзельнікі сустрэчы яшчэ раніцай прыбылі ў Рым і запоўнілі не толькі плошчу св. Пятра, але таксама і ўсе бліжэйшыя вуліцы. Паводле арганізатараў – іх 150 тыс. У рамках падзеі выступяць моладзевыя музычныя калектывы, прагучаць сведчанні, а на яе заканчэнне да прысутных звернецца Папа. Адной з мэтаў мерапрыемства з’яўляецца падтрымка школьнай сістэмы адукацыі, у якую, паводле арганізатараў, неабходна інвеставаць больш, для будучыні і развіцця краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.