2014-05-07 11:51:36

Пантыфік наведаў Дзяржаўны сакратарыят


RealAudioMP3 6 мая 2014 г. папа Францішак наведаў Дзяржаўны сакратарыят, паведаміла сённяшняя “L’Osservatore Romano”. Яго суправаджаў арцыбіскуп Анджэла Бэчу, субстытут Святога Пасаду. Візіт стаў другім за апошнія тыдні. 15 красавіка 2014 г. Папа ўжо наведваў некаторыя аддзелы Дзяржсакратарыяту. Ватыканская газета адзначае, што наведзіны можна лічыць “жэстам дабрыні і ўвагі”. Такім чынам Святы Айцец пажадаў прадэманстраваць сваю ўдзячнасць за працу, якую праводзяць супрацоўнікі Дзяржаўнага сакратарыяту на карысць Апостальскай Сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.