Беларускі грэка-каталіцкі святар: наша Царква – гэта шматслаёвая супольнасць
У апошнія гады ў бок
Каталіцкага Касцёла не аднойчы скіроўваліся абвінавачванні ў празелетызме. Адным з
аргументаў у адстойванні такога погляду быў фактар існавання Грэка-Каталіцкай Царквы.
Для многіх, гэта, маўляў, спосаб для католікаў прыцягнуць вернікаў, перш за ўсё праваслаўнага
веравызнання, у свае шэрагі. Ці гэта сапраўды так, ці такога тыпу душпастырствам займаецца
Грэка-Каталіцкая Царква ў Беларусі? – аб гэтым мы паразмаўлялі з айцом Антонам Мікалаевым,
душпастырам парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску.
Ойча, грэка-католікі
ў Мінску для многіх – з’ява новая або незнаёмая. Чым яны займаюцца, у чым ваша місія,
спецыфіка і асаблівасці душпастырства?
Хвала Езусу Хрысту! Так, для многіх
грэка-католікі здаюцца чымсьці новым, але на самой справе мы прысутныя ў Беларусі
і прыватнасці ў Мінску больш за 20 гадоў. Грэка-католікі адрадзіліся на пачатку 1990-х
і зараз колькасць павялічваецца хуткімі тэмпамі, бо Царква развіваецца, выхоўваюцца
новыя святары, адчыняюцца новыя парафіі або абслугоўваюцца тыя, якія ўжо існуюць.
Яны ёсць ва ўсіх абласных цэнтрах і вялікіх раённых – такіх як Орша, Баранавічы, Івацэвічы,
Ліда, Пінск. Нашаа Царква – спаткаеміца візантыйскага хросту Кіеўскай Русі, гісторыя
цягнецца яшчэ з часоў князя Уладзіміра. Калі адбыўся хрост Кіеўскай Русі, хрысціянства
з большага прыйшло на Беларусь у візантыйскім абрадзе, потым адбыўся Вялікі раскол.
Але праз некалькі стагоддзяў Царква зноў аб’ядналася з Сусветнай Царквой – Каталіцкай
– у 1596 г. была падпісана Брэсцкая ўнія. З тых часоў наша Царква ўмоўна называецца
Грэка-каталіцкай, але фактычна можна сказаць, што гэта беларуская Царква, якая знаходзіцца
ў еднасці з Рымам і належыць да візантыйскага абраду.
Якая спецыфіка вашых
парафій? Яны шматлікія, які кантынгент вернікаў?
Гэта шматслаёвая
супольнасць. Цяжка вылучыць катэгорыі, ёсць сем’і, дзеці, інтэлігенцыя, людзі старэйшага
ўзросту, якія прыйшлі ў Царкву ад самага пачатку ў 1990-х гадах. Заўсёды Бог прыводзіць
новых людзей.
А хто гэтыя новыя вернікі – тыя, якія забыліся пра свае грэка-каталіцкія
карані, ці цалкам “новыя”, якія не мелі прыналежнасці
да веры і рэлігіі, нават у папярэдніх пакаленнях, ці гэта тыя, хто належаў або належыць
да нейкай канфесіі? Справа ў тым, што ў апошнія гады ў бок Каталіцкага Касцёлараздаваліся абвінавачванні ў празелітызме, у прыватнасці з дапамогай Грэка-каталіцкай
Царквы. Для многіх, гэта, маўляў, “метад”
католікаў прыцягнуць у свае шэрагівернікаў, перш за ўсё праваслаўнага
веравызнання. Ці гэта сапраўды так, ці так гэта адбываецца? Ці такога
тыпу душпастырствам вы займаецеся?
Я сустракаю вельмі шмат людзей, я сам
выйшаў з такой сям’і, якія ўвогуле не мелі або мелі мінімальнае дачыненне да веры,
хрысціянства, і часта Бог прыводзіць менавіта такіх людзей, якія дзесьці даведаліся
і сутрэлі Яго і па нейкіх прычынах ім спадабалася менавіта Грэка-каталіцкая Царква.
Вось нядаўна прыйшоў чалавек і сказаў, что хоча атрымаць хрост, прыйшоў проста па
адрасе, без папярэдняга тэлефанавання нават. Ёсць такія людзі, якія дзесьці адчулі
сябя неўтульна і прыйшлі да нас, пабылі на службе, памаліліся і сказалі, што ім тут
добра і яны хочуць тут застацца. Я лічу, што ніякага празелетызму тут няма, таму што
насілу да веры ці якой-небудзь канфесіі ніхто не прыводзіць. Але, калі чалавек прыходзіць
і кажа, што я ахрышчаны, але мне падабаецца тут, мы яго праганяць не будзем, чалавека
нельга адкінуць ці выгнаць з Царквы. Калі ты ўжо ў дарослым узросце асэнсаваў сябе,
вырашыў жыць па-хрысціянску і прыйшоў да нашай Царквы, то мы не можам цябе не прыняць.
Ёсць сапраўды цікавыя выпадкі: людзі не ведалі, што ў нас ёсць Царква і ездзілі хрысціць
дзіця ва Украіну і потым даведаліся, што і ў Мінску ёсць Грэка-каталіцкая Царква і
ўжо другое дзіця ахрысцілі ў нас.
На што больш звяртае ўвагу Грэка-Каталіцкая
Царква ў Беларусі, выпрацоўку пазітыўнага іміджу, як гэта модна зараз, ці на руплівую
штодзённуюпраца? Якой павінна быць Царква ў будучым, каб добра выконваць
сваю місію?
Трэба жыць Евангеллем і выконваць тое, што прасіў Хрыстос –
сведчыць аб сваёй веры добрымі ўчынкамі, пазнаваць Бога і разам з тым – Царкву. Кожнаму
хрысціяніну трэба быць больш актыўным у сваёй веры і штодзённым жыцці, сведчыць аб
веры, не хавацца, каб людзі бачылі добрыя ўчынкі. Калі б кожны хрысціянін рабіў так
– гэта было б сведчаннем не толькі веры, але і кожнай канкрэтнай Царквы.