2014-05-06 11:53:21

Ватыканскі іерарх аб дактрынальных памылках амерыканскіх законніц


RealAudioMP3 Кардынал Герхард Людвік Мюлер, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння абвінаваціў настаяцельніц таварыства амерыкаснкіх законніц, аб'яднаных у “Leadership Conference of Women Religious” (LCWR) у правакацыйных адносінах да Апостальскай Сталіцы і ў падвярганні гнастычным накірункам, якія скажона інтэрпрэтуюць Божае Аб'яўленне, што ставіць законніцы па-за Касцёлам і хрысціянскай верай. Два гады таму Святы Пасад вырашыў правесці дактрынальныя рэформы сярод амерыканскіх законніц, што падтрымаў таксама папа Францішак. На мінулым тыдні нямецкі іерарх сустрэўся ў Ватыкане з іх дэлегацыяй. Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння падзякаваў законніцам за пачатак рэформаў іхніх статутаў, дзякуючы якім яны сталі больш адкрыта засяроджвацца на асобе Езуса Хрыста і прытрымлівацца навучання Касцёла аб каснэкраваным жыцці. Акрамя таго кардынал Мюлер выказаў занепакоенасць у сувязі з сітуацыяй, якая стварылася ў амерыкаснкіх манаскіх згамаджаннях.

Па-першае іерарх спаслаўся да прызнання таварыствам штогадовай прэміі Элізабет Джонсон, амерыканскай тэолаг, якой погляды былі раскрытыкаваныя епіскапатам ЗША, таму што ўтрымліваюць сур'ёзныя дактрынальныя памылкі. Паводле кардынала Мюлера гэтае рашэнне з'яўляецца правакацыяй супраць Апостальскай Сталіцы.

Па-другое, нямецкі іерарх падвяргнуў крытыцы іх тэорыю свядомай эвалюцыі, якой асноўныя тэзісы не згодныя з Аб'яленнем і стаюць прычынай сур'язных памылак у дачыненні да асноўных пытанняў хрысціянскай веры, такіх як усемагутнасць Бога, уцелаўленне Хрыстуса, сапраўднасць першароднага граху, патрэба збаўлення і збаўчае дзеянне Хрыста ў Пасхальнай таямніцы. Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння падкрэсліў, што тэорыя свядомай эвалюцыі на самой справе, не з'яўляецца нічым новым, бо прытрымліваецца тых самых меркаванняў, што гнастычная традыцыя.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.