2014-05-05 14:13:22

Святы Айцец да біскупаў з Бурундзі: мір вернецца, калі пачаць сеяць братэрства


RealAudioMP3 Быць сведкамі братэрства ў краіне яшчэ параненай “жудаснымі канфліктамі” недалёкага мінулага, заклікаў папа Францішак біскупаў з афрыканскай Бурундзі, якіх прыняў на аўдыенцыі ў рамках візіту “ad limina Apostolorum” 5 мая 2014 г. У пасланні, якое перадаў іерархам, Святы Айцец звярнуў асаблівую ўвагу на выхаванне кандыдатаў да святарства. “Калі вайна вучыла ненавідзець, то мір можа вярнуцца толькі, калі нехта пачне сеяць братэрства”, - лічыць папа Францішак. Ён заклікаў бурундзійскіх біскупаў настойліва ўкараняць у сумленнях людзей Евангелле – адзінае, што можа натхніць да братэрскай любові і прабачэння. Акрамя таго, мясцовы Касцёл, на яго думку, павінен рабіць усё магчымае ў сацыяльнай і палітычнай сферах, каб спрыяць прымірэнню. Павінен весціся адкрыты дыялог з уладамі: “яны першыя маюць патрэбу ў вашым сведчанні веры і адважным абвяшчэнні хрысціянскіх каштоўнасцяў, каб зразумець сацыяльнае навучанне Касцёла, ацаніць яго важнасць і натхняцца ім ў кіраванні грамадскімі справамі”, лічыць Папа.

Францішак усклаў вялікую надзею на працу святароў, адпаведнай падрыхтоўкай якіх неабходна займацца “ад самага пачатку”. Кожнае святарскае пакліканне павінна абапірацца на чатыры моцныя стаўпы: інтэлектуальнае, духоўнае, чалавечае і душпастрыскае выхаванне, адзначыў Папа. Маладыя людзі, якія шукаюць сваё пакліканне, павінны мець у якасці настаўнікаў душпастыраў здольных даць сапраўдны прыклад радасці і “святарскай дасканаласці”, здольных быць блізка блізка, зразумець і выслухаць, каб лепш пазнаць і кіраваць імі, падкрэсліў Святы Айцец.

Пантыфік звярнуў увагу на важнасць якаснага навучання хрысціянскім каштоўнасцям у каталіцкіх школах, каб будучыя лідэры Бурундзі, якія магчыма ў іх вучацца, маглі зрабіць краіну больш гуманнай і справядлівай.








All the contents on this site are copyrighted ©.