2014-05-05 15:46:48

Папа сустрэнецца з Вярхоўным Патрыярхам і Каталікосам усіх армян


RealAudioMP3 Папа Францішак прыме на аўдыенцыі Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна ІІ, які 7-9 мая 2014 г. будзе знаходзіцца з візітам у Рыме. Сустрэча адбудзецца 8 мая. Яе ўдзельнікі супольна памоляцца і правядуць кароткую сустрэчу. Акрамя таго, армянскі іерарх наведае Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству і некаторыя іншыя дыкастэрыі Апостальскай Сталіцы. Патрыярх памоліцца каля магілы св. Пятра і ўшануе статую св. Грыгорыя Асветніка, якая знаходзіцца ў паўночным дворыку ватыканскай базылікі.

Гарэгін ІІ быў абраны 132-м кіраўніком Армянскай Апостальскай Царквы ў 1999 г. Ён наведваў Вечны горад у 2000 г. з нагоды Вялікага юбілею хрысціянства, а ў 2001 г. сустракаўся з Янам Паўлам ІІ ў рамках Апостальскага візіту Пантыфіка ў Арменію. Гарэгін ІІ таксама прысутнічаў на пахаванні нядаўна кананізаванага Папы. У 2008 г. і 2012 г. ён сустракаўся з Бэнэдыктам XVI, а ў сакавіку 2013 г. прысутнічаў на інаўгурацыі пантыфікату папы Францішка.








All the contents on this site are copyrighted ©.