2014-05-05 13:38:57

Папа да швейцарскіх гвардзейцаў: не уніформа, а яе носьбіт павінен уражваць людзей


RealAudioMP3 Францішак прыняў на аўдыенцыі рэкрутаў Папскай швейцарскай гвардыі і членаў іх сем’яў з нагоды ўрачыстай прысягі на вернасць Святому Айцу, якую навабранцы па традыцыі складуць 6 мая 2014 г. У гэты дзень, у 1527 г. адбылася бітва гвардзейцаў з 20-ці тысячнай арміяй імператара Карла V, падчас якой загінулі 147 членаў папскага войска. Коштам свайго жыцця і гераізму яны абаранілі Пантыфіка і не дазволілі ўзяць яго у палон. У памяць аб тых падзеях прысяга на вернасць Папе складаецца менавіта 6 мая. Звяртаючыся да гвардзейцаў папа Францішак падкрэсліў, што з таго часу змяніўся сацыяльны і касцёльны кантэкст, але сэрца чалавека, яго здольнасць быць верным і адважным засталіся тымі самім. Паводле Папы, гвардзейцы праз сваё “своеасаблівае служэнне, пакліканы даваць спакойнае і радаснае хрысціянскае сведчанне тым, хто прыбывае ў Ватыкан, каб наведаць базыліку св. Пятра і сустрэцца з Папам”. “Перажывайце насычана гэтыя дні! Будзе моцнымі вашай верай і шчодрымі любоўю да людзей, якіх сустракаеце”, - заклікаў Святы Айцец.

Папа нагадаў, што ўніформе швейцарскіх гвардзейцаў, якая сімвалізуе самапрысвячэнне, сур’ёзнасць і надзейнасць, сёлета спаўняецца 100 гадоў. “Але ўнутры кожнай уніформы ёсць канкрэтны чалавек: з сям’ёй і зямлёй паходжання, з асабістымі характарыстыкамі і пачуццёвасцю, з жаданнямі і жыццёвымі планамі. Ваша форма, гэта яскравая характэрная рыса Швейцарскай гвардыі і прыцягвае ўвагу людзей. Але памятайце, што не ўніформа, але той хто яе носіць павінен уражваць іншых сваёй выхаванасцю, духам адкрытасці, міласэрнымі адносінамі да ўсіх”, - сказаў Папа.

Да прысягі на вернасць Святому Айцу будуць прыведзены 30 навабранцаў. Падчас цырымоніі яны складуць клятву “верна, сумленна і васакародна служыць” папе Францішку і яго пераемнікам. З 30 новых гвардзейцаў 20 паходзяць з нямецкамоўнай часткі Швейцарыі, 6 – з франкамоўнай і чатыры з італамоўнай. У цяперашні час каля 110 швейцарскіх гвардзейцаў ахоўваюць Папу і Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.