4 мая 2014 г. папа
Францішак цэлебраваў ранішнюю Эўхарыстыю у рымскім касцёле св. Станіслава, вядомым
таксама як “польскі касцёл”. Пантыфік накіраваўся сюды, каб сустрэцца з польскай каталіцкай
супольнасцю Вечнага горада і разам з яе прадстаўнікамі падзякаваць Богу за дар святасці
Яна Паўла ІІ. Новы святы асабіста наведваў касцёл св. Станіслава каля 80-ці разоў
у якасці Біскупа Кракаўскага і тры разы ў якасці Рымскага Пантыфіка – у 1979, 1992
і 2000 гадах. “Ён заўсёды прыходзіў сюды ў розныя моманты свайго жыцця і сваёй Польшчы”,
- падкрэсліў папа Францішак.
“Вы, браты і сёстры, з’яўляецеся часткай народа,
які перажыў шмат выпрабаванняў напрацягу гісторыі. Польскі народ добра ведае, што
для таго, каб увасці ў хвалу, неабходна прайсці праз муку і крыж. Св. Ян Павел ІІ
як годны сын сваёй зямной Айчыны, ішоў гэтым шляхам. Ішоў па ім узорным чынам, атрымліваючы
ад Бога поўнае пазбаўленне ад усяго. Таму, “яго цела адпачывае ў надзеі”. А наша?
Мы гатовы ісці гэтым шляхам. Вы, дарагія браты, якія складаеце сёння хрысціянскую
супольнасці рымскіх палякаў, хочаце ісці гэтым шляхам?”, - спытаў Святы Айцец.
Звяртаючыся
да евангльскага фрагмента пра вучняў з Эмаус Пантыфік нагадаў, што жывучы Божым словам
і Эўхарыстыяй можна крочыць побач з іншымі братамі, якія смутныя і прыгнечаныя, і
саграваць іх сэрцы, дзялячыся з імі хлебам братэрства.