2014-05-03 12:07:03

Святы Пасад супраць усіх формаў катаванняў


RealAudioMP3 “Апостальская Сталіца прымае актыўны ўдзел у міжнародным жыцці. Яна робіць свой уклад у якасці голасу сумлення. Не мае вялікай улады, камерцыйных або вайсковых інтарэсаў, але жадае абараняць чалавека і фундаментальныя каштоўнасці, якія падтрымліваюць яго годнасць: свабоду веравызнання і сумлення, права на салідарнасць, барацьбу супраць беднасці і злоўжыванняў ўладай”, - адзначыў пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе арцыбіскуп Сільвана Тамазі. Ватыканскі дыпламат распавёў, што менавіта гэта стала прычынай падпісання і ратыфікацыі Святым Пасадам Канвенцыі ААН аб барацьбе супраць катаванняў.

5-6 мая 2014 г. справаздача Апостальскай Сталіцы аб выкананні дадзенага дакумента будзе разглядацца і абмяркоўвацца адпаведнымі органамі ААН. Арцыбіскуп Тамазі ўдакладніў, што Святы Пасад падпісаў канвенцыю ад імя Дзяржавы Ватыкан, а не ад імя ўсіх католікаў у свеце, якія з’яўляюцца грамадзянамі розных краін і павінны падпарадкоўвацца прававым нормам сваіх дзяржаў. Таму, калі католікі здзейсняюць злачынствы, яны павінны адказваць за гэта перад законамі краін, грамадзянамі якіх з’яўляюцца, падкрэсліў дыпламат.

Гаворачы пра Канвенцыю аб барацьбе супраць катаванняў арцыбіскуп Тамазі адзначыў, што існуюць розныя спосабы яе інтэрпрытацыі. Ён падкрэсліў, што сёння ў свеце ёсць два супрацьлеглых пункты гледжання на некаторыя фундаментальныя каштоўнасці, напрыклад на абарону жыцця і самых безабаронных. Дыпламат лічыць катаваннямі, некаторыя дзеянні ў адносінах да дзяцей, якія здзейсняюцца ў некаторых дэмакратычных краінах. Ён расказаў, што ў Канадзе ў перыяд з 2000 г. па 2011 г. больш за 600 дзяцей, якія засталіся жывымі пасля аборту, былі пакінуты паміраць, а ў Вялікабрытаніі, так загінулі 66 дзяцей. Таксама арцыбіскуп Тамазі аднёс да катаванняў некаторыя метады аборту, калі цела дзіцяці разрываецца на часткі ва ўлонні маці, а затым выцягваецца. Дыпламат адзначыў, што Святы Пасад катэгарычна выступае супраць розных спосабаў насілля, якія прыніжаюць чалавечую асобу.








All the contents on this site are copyrighted ©.