2014-05-02 13:51:01

Папа сустрэўся з членамі Рады па эканамічных пытаннях


RealAudioMP3 2 мая 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў Рады па эканамічных пытаннях – новай структуры Апостальскай Сталіцы заснаванай Святым Айцом 24 лютага 2014 г. Яны сабраліся ў Ватыкане на сваю першую сустрэчу, каб абмеркаваць статут і план дзейнасці на бліжэйшы час. Звяртаючыся да сабраных іерархаў і свецкіх экспертаў, Францішак нагадаў, што заснаванне Рады з’яўляецца адлюстраваннем усведамлення Касцёлам сваёй адказнасці за ўважлівае захаванне і кіраванне маёмасцю ў святле евангелізацыйнай місіі і асаблівай увагі да патрабуючых. “Мы не павінны сыходзіць з гэтага шляху”, - сказаў Папа і заклікаў спрыяць празрыстасці і эфектыўнасці. “Апостальская Сталіца адчувае сябе пакліканай пачаць гэту місію, асабліва ўлічваючы сваю адказнасць перад Паўсюдным Касцёлам”, - адзначыў Пантыфік. Ён падкрэсліў, што перамены ў Рымскай курыі павінны спрыяць яе лепшаму служэнню Касцёлу і місіі Наступніка св. Пятра.

Паводле Святога Айца, гаворка ідзе пра “нялёгкі шлях”, які патрабуе “адвагі і рашучасці”, а таксама фарміравання “новай ментальнасці евангельскага служэння” на ўзроўні структур Апостальскай Сталіцы. Ён пажадаў, каб Рада па эканамічных пытаннях выконвала значную ролю ў працэсе рэфармавання Рымскай курыі, сачыла за кіраваннем у эканамічнай і фінансавай дзейнасці, выконвала сваю працу ў блізкім супрацоўніцтве з Сакратарыятам па эканамічных пытаннях, таксама нядаўна створаным Пантыфікам.

Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што Рада па эканамічных пытаннях прадстаўляе ўвесь Каталіцкі Касцёл: у яе ўваходзяць восем кардыналаў і сем свецкіх экспертаў з розных частак свету. Адначасова ён падкрэсліў важнасць прысутнасці свецкіх у гэтай установе. “Свецкія з’яўляюцца паўнапраўнымі членамі новай Рады – не членамі другога класу”, - адзначыў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.