2014-05-02 11:56:00

Папа падзякаваў амерыканскаму дабрачыннаму фонду за падтрымку місіі Касцёла


RealAudioMP3 2 мая 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі каля 200 прадстаўнікоў “Papal Foundation”, якія прыбылі ў Рым у рамках традыцыйнай штогадовай пілігрымкі. Місія гэтай амерыканскай дабрачыннай арганізацыі заключаецца ў практычнай дапамозе і салідарнасці з Рымскім Пантыфікам у яго клопаце аб Паўсюдным Касцёле. “Ад самага свайго заснавання “Papal Foundation” імкнуўся спрыяць місіі Касцёла, праз дапамогу ў шырокай гаме дабрачынных ініцыятыў, асабліва дарагіх Наступніку св. Пятра”, - падкрэсліў Папа. Святы Айцец выказаў удзячнасць фонду за падтрымку адукацыйных, дабрачынных і апостальскіх праектаў Касцёла ў бедных краінах. Асаблівым чынам Францішак падзякаваў за стыпендыі, якія арганізацыя выдзяляе свецкім вернікам, святарам і манаскім асобам для іх вучобы у Рыме. “Такім чынам вы робіце ўклад у фарміраванне новага пакалення лідэраў супольнасцяў, якія ў думках і сэрцы ўмацаваны праўдай Евангелля, мудрасцю каталіцкага сацыянальнага навучання і глыбокім адчуваннем адзінства з Паўсюдным Касцёлам у сваім служэнні ўсёй чалавечай сям’і”, - сказаў Папа.

Францішак адзначыў, што ў гэтыя важныя дні, адзначаныя кананізацыяй двух надзвычайных Пантыфікаў – Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, ён моліцца, каб члены фонда былі моцнымі ў імкненні быць місіянерамі поўнымі радасці, якая нараджаецца дзякуючы асабістай сустрэчы з уваскрослым Езусам.








All the contents on this site are copyrighted ©.