2014-05-02 12:53:14

Пантыфік паўдзельнічаў у незвычайным інтэрв’ю


RealAudioMP3 Чылійскае тэлебачанне паказала незвычайнае інтэрв’ю з папам Францішкам, у якім ён адказвае на пытанні іерарха, занепакоенага адсутнасцю пакліканняў у яго дыяцэзіі. Гутарка была запісаная падчас візіту біскупа Хуана Ігнасіа Гансалеса Эрасурыса ў Ватыкане. “Што сказаў бы Папа маладому чалавеку, які адчувае сябе пакліканым да святарскага або манаскага жыцця?”. Такое пытанне было зададзены чылійскім іерархам. “Трэба дазволіць Хрысту паглядзець на сябе, таму што гэта не святар, біскуп ці Папа клічуць”, - адказаў Францішак. Святы Айцец дадаў, што менавіта Езус глядзіць з любоўю, паказвае маладому чалавеку яго місію, паказвае людзей і іх патрэбы, паказвае Божы народ, які мае патрэбу ў яго дапамозе. “Важна дазваляць Езусу кожны дзень хаця б на хвіліну паглядзець на сябе”, - сказаў Папа чылійскаму біскупу.

Іерарх спытаў таксама Святога Айца, што той скажа чалавеку, які баіцца ісці за голасам паклікання. Папа нагадаў, што сам Езус сустрэў добрага маладога чалавека, якому, аднак, не хапіла смеласці пайсці за Ім. “Маладыя людзі вольныя, яны могуць не адказаць на голас паклікання, але яны павінны паглядзець на засмучанага іх рашэннем Езуса і смутак многіх сэрцаў, што не змогуць вырашыць сваіх праблем з-за адсутнасці святара”.

У канцы свайго інтэрв’ю Папа падкрэсліў: “Будзьце адважнымі, не будзьце неразумнымі. Калі Пан бярэ цябе за руку, ніколі не пакіне самотным”.







All the contents on this site are copyrighted ©.