2014-05-02 13:04:39

Кардынал Дзяржсакратар: Рымская курыя не можа быць рэфармавана хутка


RealAudioMP3 Трэба яшчэ пачакаць, пакуль праца Рады кардыналаў для дапамогі Свтому Айцу ў кіраванні Касцёлам прывядзе да прыняцця рашэнняў па рэформе Рымскай курыі. Аб гэтым сказаў журналістам кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, якія ўваходзіць у склад групы. Яна скончыла 30 красавіка 2014 г. у Ватыкане сваю трохдзённую сустрэчу. Адказваючы на пытанні аб яе выніках, кардынал Паралін падкрэсліў, што Рымская курыя, гэта вельмі складаны арганізм, таму яна не можа быць рэфармавана хутка. Ён пацвердзіў, аднак, што Рада кардыналаў разважае над спрашчэннем курыяльных структур. На яго думку, не можна казаць, што яе праца запаволілася, таму што з самага пачатку было ясна, што патрэбны дастаткова доўгі тэрмін для разважанняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.