2014-05-01 11:30:59

Папа сустрэнецца з удзельнікамі фінала футбольнага Кубка Італіі


RealAudioMP3 Папа Францішак прыме на аўдыенцыі дэлегацыі двух італьянскіх футбольных клубаў – “Напалі” і “Фіарэнціны”, якія 3 мая 2014 г. сыграюць фінальны матч за Кубак Італіі на рымскім Алімпійскім стадыёне. Аўдыенцыя адбудзецца ў Ватыкане за дзень да правядзення гульні. У ёй прымуць удзел прадстаўнікі абодвух каманд, арбітры фінальнага матчу, а таксама кіраўніцтва італьянскай Вышэйшай футбольнай лігі. Яе старшыня Маўрыцыа Берэта перадасць у дар Святому Айцу копію Кубка Італіі і афіцыйнага мяча, які будзе выкарыстаны падчас матчу.

За час свайго пантыфікату Святы Айцец неаднойчы сустракаўся з вядомымі футбалістамі. Яго гасцямі ў Ватыкане былі такія сусветныя зоркі як: Ліянэль Мэсі, Джанлуіжы Буфон, Хав’ер Санэці і многія іншыя. Сам Пантыфік з’яўляецца заўзятарам агрентынскага клуба “Сан Ларэнца”.








All the contents on this site are copyrighted ©.