2014-05-01 12:20:24

Амерыканскі кардынал даў парады для эфектыўнай каталіцкай камунікацыі


RealAudioMP3 “Мінулі тыя часы, калі старэнькія, поўныя і арыстакратычнага выгляду біскупы, як я, былі лепшымі прадстаўнікамі Касцёла. Мы маем патрэбу ў кампетэнтных свецкіх верніках, якія будуць яго прадстаўляць”, - адзначыў арцыбіскуп Нью-Ёрка, кардынал Цімаці Долан, на рымскім семінары, арганізаваным факультэтам інстытуцыйнай камунікацыі Папскага ўніверсітэта Святога Крыжа. Пурпурат, вядомы ў ЗША як актыўны блогер і медыя-асоба, падзяліўся сваімі назіраннямі адносна эфектыўнасці і крэатыўнасці каталіцкай камунікацыі, чаму навучыўся, як прызнаўся сам, “у лепшай школе ўсіх часоў – школе ўласных памылак”.

У першую чаргу, кардынал Долан падкрэсліў важнасць прафесійнасці ў сферы каталіцкай камунікацыі. Спосаб прамовы настолькі ж важны як і яе змест, лічыць ён, нельга прамаўляць будучы непадрыхтаваным.

На думку амерыканскага пурпурата, у сферы каталіцкай камунікацыі не трэба баяцца казаць праўду, нават у непрыемных для Касцёла сітуацыях, таму што “людзі чакаюць ад Касцёла празрыстасці” і, у першую чаргу, таму, што “Езус паабяцаў, што праўда зробіць нас свабоднымі”. Трэба быць здольнымі “з міласэрнасцю і любоўю” адказваць на крытыку, а нават на сур’ёзныя нападкі.

Арцыбіскуп Нью-Ёрка заклікаў памятаць, што ў працэсе камунікацыі варта заўсёды знаёміць адрасатаў з Езусам, бо ў любыя часы “людзі прагнуць надаць сэнс свайму жыццю”. Ён прызнаўся, што паабяцаў сам сабе ў кожным інтэрв’ю абавязкова ўзгадваць імя Хрыста. “Мяне просяць аб інтэрв’ю, таму што я душпастыр, а не кіраўнік гарадской адміністрацыі”, - сказаў пурпарат і выказаў меркаваннее, што калі святар ці біскуп не будзе прамаўляць як духоўная асоба, стане нецікавым для журналістаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.