2014-04-30 10:44:10

Пантыфік стварыў камісію для вырашэння пытання перуанскага ўніверсітэта


RealAudioMP3 Святы Айцец прызначыў спецыяльную камісію кардыналаў для вырашэння праблем паміж Святым Пасадам і Універсітэтам Перу. Два гады таму ватыканскі Дзяржаўны Сакратарыят забраў у навучальнай установы права выкарыстоўваць тытулы “Папскі” і “каталіцкі”. Як паведаміў 29 красавіка 2014 г. яе рэктар Марсьяль Рубіа, са спасылкай на паведамленне, атрыманае ад Апостальскай нунцыятуры ў Ліме, тры кардыналы павінны знайсці канчатковае рашэнне на аснове Апостальскай канстытуцыі “Ex Corde Ecclesiae”.

Праца камісіі будзе ажыццяўляцца пад кіраўніцтвам кардынала Пэтэра Эрдо, прымаса Венгрыі, вядомага спецыяліста ў галіне кананічнага права, які правёў больш за два гады таму па просьбе Бэнэдыкта XVI візітацыю ў перуанскім універсітэце. Акрамя таго ў склад камісіі ўвойдуць кардынал Жэраль Сіпрыян Лакруа з Квэбэка і кардынал Рыкарда Эсаці Андрэліё з Сант’яга дэ Чылі.







All the contents on this site are copyrighted ©.