Новыя ватыканскія рады збяруцца на свае першыя пасяджэнні
30 красавіка 2014
г. Рада кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам закончыла сваё чарговае
пасяджэнне. У яго рамках быў зроблены агляд дзейнасці Папскі рад, адбылася сустрэча
з кардыналам Ларэнца Балдзісэры, генеральным сакратаром Сінода Біскупаў, адносна падрыхтоўкі
да будучага Сінода на тэму сям’і. Было таксама вырашана, што нядаўна створаная Рада
па эканамічных пытаннях збярэцца на сваё першае пасяджэнне 2 мая 2014 г. у Балонскай
Зале Апостальскага палацу. Да яе членаў скіруе ўступнае слова папа Францішак, а галоўнай
тэмай сустрэчы будзе абмеркаванне статутаў і планаванне дзейнасці.
1-3 мая
2014 г. у ватыканскім Доме св. Марты пройдзе першае пасяджэнне новай Рады па абароне
непаўналетніх, падчас якога будуць абмяркоўвацца мэты гэтай структуры і спосабы інтэграцыі
ў яе працу іншых членаў з розных частак свету. Святы Айцец асабіста прывітае ўдзельнікаў
спаткання.
Наступнае пасяджэнне Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў
кіраванні Касцёлам пройдзе 1-4 ліпеня 2014 г.