2014-04-30 13:44:39

Кс. Ламбардзі пра асаблівасці працы з папам Францішкам


RealAudioMP3 Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі расказаў, як адбываецца камунікацыя паміж ім і папам Францішкам. Святар падкрэсліў, што Пантыфік “вельмі хуткі чалавек” і таму ён стараецца выкарыстасць з карысцю любую магчымасць кантакту з ім. Напрыклад, пасля аўдыенцыі з кіраўнікамі дзяржаў кс. Ламбардзі пытаецца ў Папы, пра што паміж імі ішла размова, задае два-тры пытанні, і Святы Айцец коратка на іх адказвае. Паводле кіраўніка Залы Друку, часам яго размовы з Пантыфікам больш працяглыя, але гэта здараецца рэдка з прычыны хуткага рытму жыцця Францішка.

Падрабязнасцямі сваёй працы кс. Ламбардзі падзяліўся 30 красавіка 2014 г. падчас сустрэчы з удзельнікамі семінара, арганізаванага факультэтам інстытуцыянальнай камунікацыі Папскага ўніверсітэта Святога Крыжа.








All the contents on this site are copyrighted ©.