2014-04-30 10:23:47

Адбылася першая св. Імша на магіле Яна Паўла ІІ пасля яго кананізацыі


RealAudioMP3 30 красавіка 2014 г. была адпраўлена першая св. Імша на магіле Яна Паўла ІІ у ватыканскай базыліцы пасля яго кананізацыі. Эўхарыстыю ўзначаліў кардынал Станіслаў Дзівіш, шматгадовы асабісты сакратар святога Папы. “Шмат разоў мы стаялі ў гэтым месцы просячы заступніцтва благаслаўлёнага Яна Паўла II. Сёння, з хваляваннем і ўдзячнасцю, мы знаходзімся каля святога і просім яго заступніцтва за нас у нашых штодзённых справах, важных для нас, нашай краіны і ўсяго свету”, - сказаў арцыбіскуп Кракаўскі падчас св. Імшы, у якой узялі ўдзел таксама сёстры з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса, што шмат гадоў неслі служэнне ў папскіх апартаментах, і сям’я Анджэла Гуджэла, камердынера Яна Паўла II.







All the contents on this site are copyrighted ©.