2014-04-28 15:21:51

Папа Францішак прыняў караля Іспаніі Хуана Карласа


RealAudioMP3 28 красавіка 2014 г. папа Францішак прыняў у Ватыкане караля Іспаніі Хуана Карласа і каралеву Сафію. Затым адбылася сустрэча каралеўскай пары з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Падчас сардэчных размоў бакі адзначылі добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Іспаніяй, якія падлягаюць пастаяннай кансалідацыі ў духу пагадненняў 1979 года. У гэтым кантэксце было згадана аб некаторых бягучых пытаннях, якія тычацца місіі Касцёла ў грамадстве і сітуацыі ў краіне. Адбыўся абмен думкамі па пытаннях міжнароднага характару, з асаблівым акцэнтам на розныя крызісныя сітуацыі. Кароль Хуан Карлас прымаў удзел ва ўрачыстасці кананізацыі Яна Паўла ІІ і Яна ХХІІІ, якая прайшла на плошчы св. Пятра 27 красавіка 2014 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.