2014-04-28 15:13:58

Адбылася сустрэча Камісіі кардыналаў па наглядзе за Інстытутам рэлігійных спраў


RealAudioMP3 28 красавіка 2014 г. у Ватыкане ў памяшканні Інстытута рэлігійных спраў, вядомага пад назвай – Ватыканскі банк, адбылася сустрэча Камісіі кардыналаў па наглядзе за выпрацоўкай кіруючых прынцыпаў для гэтай структуры. Было вырашана, што Камісія будзе сустракацца тройчы ў год, або часцей, калі гэтага будуць патрабаваць абставіны. Яе старшынёй з’яўляецца кардынал Сантас Абрыль-і-Кастэльё. Члены Камісіі кардыналаў прызначаюцца Святым Айцом на тэрмін пяці гадоў. Яна займаецца агульнай стратэгіяй банку і кантралюе выкананне ім статутных нормаў.

Святы Айцец абнавіў у сярэдзіне студзеня 2014 г. склад Камісіі. На дадзены момант яе членамі, разам з новапрызначаным старшынёй, з’яўляюцца: аўстрыйскі кардынал Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Вены; канадскі кардынал Томас Крыстафер Колінз, арцыбіскуп Таронта; французскі кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, і італьянец, кардынал Пьетра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы.







All the contents on this site are copyrighted ©.