2014-04-27 10:39:22

Пастулярар кананізацыйнага працэсу Яна Паўла ІІ: яго ласкі мелі экуменічны характар


RealAudioMP3 Падчас збору сведчанняў аб цудах, здзейсненых праз заступніцтва Яна Паўла ІІ, надышло некалькі паведамленняў з Усходняй Еўропы, прызнаўся пастулятар кананізацыйнага працэсу Пантыфіка кс. Славамір Одэр. “Што мяне найбольш уразіла – гэта былі паведамленні не толькі з каталіцкага асяроддзя, але і праваслаўнага. Таму, я вымушаны сказаць, што ласкі Яна Паўла ІІ мелі экуменічны характар”, - сказаў святар у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

Ён узгадаў выпадак аднаго маладога чалавека, які прабываючы ў турме строгага рэжыму цяжка захварэў. Гэта была хвароба, звязаная з лёгкімі. Яна павінна была прывесці да смерці. І тады нейкім чынам да яго трапіў абразок з малітва да Яна Паўла ІІ. Ён маліўся. Атрымаў выздараўленне.

Кс. Одэр прызнаўся, што кананізацыйны працэс быў для яго “незвычанай падзеяй” у прафесійнай, духоўнай і чалавечай плоскасцях. “Прафесійнай, таму што ён дазволіў мне рэалізаваць тое, што вывучаў, да чаго я рыхтаваў сябе. Быў незвычаным досведам з чалавечага пункту гледжання, паколькі вядзенне працэсу было звязана ў тым ліку з магчымасцю і неабходнасцю сустрэчы з вялікай колькасцю цікавых людзей, наведваннем шматлікіх цікавых месцаў, у якіх Святы Айцец быў або хацеў быць, як гэта было ў выпадку Расіі, куды вельмі хацеў прыехаць, але, на жаль, не меў такой магчымасці. Але гэта быў незвычайны духоўны досвед. Сустрэча са святым, гэта заўсёды рэчаіснасць, якая змяняе чалавечае сэрца, дазваляе не заставацца такім жа, якім ты быў дагэтуль”, - сказаў святар.

Пастулятар распавёў гісторыю, калі Ян Павел ІІ праз некаторы час пасля свайго абрання наведаў Кангрэгацыю па справах Кананізацыі. “Уваходзячы ў дыкастэрыю, ён затрымаўся каля ўваходу, прывітаў супрацоўнікаў і сказаў: “Што ж, прыйсці сюды пры жыцці, гэта дастаткова лёгка, але трапіць пасля смерці, вось гэта сапраўды мастацтва”. Яму гэта ўдалося”, - сказаў кс. Славамір Одэр.







All the contents on this site are copyrighted ©.