2014-04-27 11:06:24

Касцёл мае двух новых святых – Яна XXIII і Яна Паўла II


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл мае двух новых святых. 27 красавіка 2014 г. падчас урачыстай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра папа Францішак кананізаваў двух сваіх папярэднікаў Яна XXIII і Яна Паўла II. Пасля просьбы кардынала Анджэла Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Пантыфік афіцыйна абвясціў іх святымі, што сотні тысяч пілігрымаў прывіталі гучнымі і працяглымі апладысментамі. На фасадзе базылікі св. Пятра ўжо загадзя былі вывешаны вялікія партрэты двух новых святых. Пасля афіцыйнага абвяшчэння рэліквіі Пантыфікаў змясцілі на алтары. Рэліквіярый з крывёй Яна Паўла II несла Фларыбэт Дыяс з Коста-Рыкі, якая атрымала выздараўленне праз яго заступніцтва. Менавіта гэты выпадак быў прызнаны ў якасці цуду і стаў падставай для кананізацыі Яна Паўла II. Рэліквіярый з фрагментам скуры Яна XXIIІ неслі яго чатыры пляменнікі.







All the contents on this site are copyrighted ©.