26 красавіка 2014
г. у Ватыкане Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Украіны Арсенія
Яцанюка. Пазней палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.
Як паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, падчас сардэчных перамоваў, якія адбыліся
ў кантэксце добрых двухбаковых адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Украінай, была
абмеркавана бягучая сітуацыя, з надзеяй, што ўсе зацікаўленыя бакі будуць канструктыўна
працаваць разам для аднаўлення палітычнай і сацыяльнай стабільнасці ў краіне, у адпаведнасці
з міжнародным правам, і спрыяць ўзаемаразуменню паміж народамі рэгіёну. Была таксама
адзначана асаблівая роля, якую Цэрквы і рэлігійныя арганізацыі павінны адыграць у
працэсе ўмацавання ўзаемнай павагі і згоды паміж усімі пластамі грамадства. Была зроблена
спасылка на далейшыя дзеянні з боку міжнароднай супольнасці ў гэтым кантэксце.
Як
было абвешчана, у сувязі з напружанай сітуацыяй на радзіме, украінскі прэм’ер вырашыў,
што адразу ж пасля папскай аўдыенцыі вернецца ва Украіну.
Папа Францішак прыняў
26 красавіка 2014 г. таксама Прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага, Прэзідэнта
Гандураса Хуана Арланда Эрнандэса Альварада і былога караля бельгійцаў Альберта II
з каралевай Паолай.