2014-04-25 16:45:39

Пантыфік: адсутнасць Хрыста – самая вялікая беднасць


RealAudioMP3 Адсутнасць Хрыста – гэта самая вялікая беднасць, якая адлюстроўваецца ў розных бедах грамадстваў: ад крызісу сям’і да пашырэння карупцыі і агульнай маральнай дэградацыі, адзначыў папа Францішак у пасланні да біскупаў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Батсваны і Свазілэнда, якіх прыняў на аўдыенцыі ў рамках візіту “ad limina Apostolorum” 25 красавіка 2014 г. Францішак нагадаў пра вялікую спадчыну місіянераў, якія прынеслі Евангелле ў гэтыя тры афрыканскія краіны і падкрэсліў, што сёння многія каталіцкія парафіі заснаваныя імі “квітнеюць” нягледзячы на “дыстанцыі паміж супольнасцямі, недахоп матэрыяльных рэсурсаў і абмежваны досту да сакрамэнтаў”.

Святы Айцец ацаніў штодзённае служэнне Касцёла на карысць “самых уразлівых сыноў і дачок Бога: удоваў, самотных маці, дзяцей у небяспечных сітуацыях” і асабліва “мільёнаў сіротаў” – бацькі якіх загінулі ад СНІДу.

Папа нагадаў пра шматлікія праблемы, якія стаяць перад афрыканскімі краінамі, сярод якіх вылучыў нежаданне многіх каталіцкіх сем’яў мець шмат дзяцей, што ўплывае на памяншэнне колькасці пакліканняў да святарства і манаскага жыцця. “Некаторыя католікі аддаляюцца ад Касцёла і далучаюцца да іншых груп, якія здаецца абяцаюць нешта лепшае”, падкрэсліў Пантыфік. Ён нагадаў пра праблему абортаў, разводаў, насілля ў адносінах да жанчын і дзяцей.

У сувязі з гэтым Святы Айцец заклікаў “знайсці новыя і крэатыўныя спосабы, каб дапамагчы людзям сустрэць Хрыста праз больш глыбокае разуменне веры”. Ён заклікаў падтрымліваць свецкіх вернікаў, каб яны давалі яскравае сведчанне святасці і неразбуральнасці хрысціянскага сужэнства перад абліччам ціску, які аказваецца на гэты інстытут з боку секулярызаваных грамадстваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.