2014-04-25 12:44:13

Мабільны аплет “Santo subito!” да кананізацыі Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 З нагоды кананізацыі благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ па ініцыятыве вікарыяту Рымскай дыяцэзіі быў стоварны адмысловы дадатак для смартфонаў пад назвай “Santo subito!” (Неадкладна святы). Ён дазваляе атрымліваць навіны і інфармацыю аб запланаваных падзеях у рамках кананізацыі, утрымлівае карту Рыма з пазначанымі парафіямі, у якіх праходзяць чуванні на розных мовах і ёсць магчымасць споведзі. Тут таксама змешчана праграма абраду кананізацыі і эўхарыстычнай цэлебрацыі, якую ўзначаліць папа Францішак 27 красавіка 2014 г.

Ватра адзначыць, што аплет для мабільных тэлефонаў застанецца актуальным і пасля самой кананізацыі, бо ў ім сабраны шматлікія матэрыялы, якія дапамагаюць лепш пазнаёміцца з асобай Яна Паўла ІІ: інфармацыя пра цуды, здзейсненыя праз яго застапніцтва, цноты будучага святога, энцыклікі, відэа- і фотаматэрыялы, сведчанні, некаторыя лісты скіраваныя вернікамі да пастулятара кананізацыйнага працэсу кс. Славаміра Одэра, разважанні тэолага Папскага дома айца Войцеха Гертыха.

Карыстальнікі аплета “Santo subito!” маюць магчымасць знаёміцца з кароткімі выказваннямі з навучання Яна Паўла ІІ, а таксама сачыць за абнаўленнямі на твітэр-акаунце папы Францішка @Pontifex.

Аплет можна спампаваць бясплатна у “Apple store” і “Google play”. Ён даступны на англійскай, іспанскай, італьянскай і польскай мовах.








All the contents on this site are copyrighted ©.