2014-04-24 15:09:00

Пантыфік прыняў прэм’ера Албаніі


RealAudioMP3 24 красавіка 2014 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Рэспублікі Албанія Эдзі Рама. Пасля сустрэчы з Пантыфікам прайшла размова палітыка з кардыналам дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі. Падчас сардэчных перамоў бакі адзначылі добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Албаніяй і засяродзіліся на тэмах, якія прадстаўляюць агульны інтарэс. Былі закрануты пытанні адносін паміж касцёльнай і грамадзянскай супольнасцямі, міжрэлігійнага дыялогу і ўкладу Касцёла ў агульнае дабро албанскага грамадства. Увага была звернута на асноўныя рэгіянальныя праблемы і працэсы поўнай інтэграцыі Албаніі ў структуры Еўрапейскага саюза.







All the contents on this site are copyrighted ©.