2014-04-23 13:58:48

Святы Айцец падзякаваў за велікодныя віншаванні ў свой адрас


RealAudioMP3 У канцы агульнай аўдыенцыі Святы Айцец падзякаваў за святочныя віншаванні, якія надыйшлі да яго з усяго свету перад урачыстасцю Уваскрасення Хрыста і яго імянінамі. Францішак патлумачыў, што ён не ў стане асабіста адказаць на ўсе пажаданні, якія прыйшлі на яго адрас ў апошнія дні. Ён папрасіў далей маліцца ў яго інтэнцыі і за яго служэнне для Касцёла. Папа нагадаў, што ў наступную нядзелю ў Альба ў П’емонце будзе залічаны да ліку благаслаўлёных італьянскі дамініканін, айцец Джузэпэ Джыроці, які быў замучаны ў нацысцкім канцлагеры “Дахау”. Пантыфік выказаў пажаданне, каб яго гераічнае сведчанне хрысціянскай веры і мучаніцкая смерць узбудзілі ў шматлікіх асобах жаданне ўсё больш і больш набліжацца да Хрыста і Яго Евангелля. Прычынай дэпартацыі ў “Дахау” будучага благаслаўлёнага была дапамога пераследаваным яўрэям.







All the contents on this site are copyrighted ©.