2014-04-23 14:24:59

Кардынал Дзяржсакратар пра здзіўляючыя жэсты Францішка для дасягнення міра ў свеце


RealAudioMP3 Ёсць няшмат спраў, якім Пантыфікі прысвяцілі за апошнія 150 гадоў так шмат увагі, як міру ў свеце. Кожны з іх рабіў гэта па-свойму, у залежнасці ад гістарычных абставінаў і ўласнай уразлівасці, заўважыў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін у інтэрв’ю, якое выйшла ў толькі што апублікаванай у Італіі кнізе аб працы Яна XXIII і Яна Паўла II на карысць міра. Спасылаючыся на тэму кнігі, іерарх нагадаў аб намаганнях першага ў эпоху Карыбскага крызісу, а таксама шматлікіх выпадках барацьбы за мір, якімі быў адзначаны пантыфікат Яна Паўла II. Дзяржаўны сакратар запэўніў, што таксама Францішак будзе шмат увагі надаваць міру ў свеце, асабліва тады, калі ён будзе знаходзіцца ў небяспецы, не асцерагаючыся, што яго словы будуць выкарыстаны тым ці іншым бокам канфлікту.

Кардынал Паралін не выключае прысутнасці Папы, часам без папярэджання, у раёнах канфліктаў. “Францішак будзе кіравацца ўласнай уразлівасцю і ў гэтай плоскасці будзе прадпрымаць эфектыўныя і, магчыма, здзіўляючыя жэсты, каб людзі пачулі аб яго клопаце пра мір”, - адзначыў кардынал Дзяржсакратар.







All the contents on this site are copyrighted ©.