2014-04-23 14:41:19

Ватыканскі кардынал: кананізацыя Пантыфікаў дапаможа прыняць саборнае вучэнне


RealAudioMP3 Сёння, калі Касцёл асабліва моцна змагаецца з грэшнасцю света, нам патрэбна належнае прыняцце саборнага вучэння. У гэтым нам можа дапамагчы кананізацыя двух Пантыфікаў, сказаў кардынал Рэйманд Лео Бёрк, прэфект Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры. “Гэта Ян XXIII склікаў ІІ Ватыканскі Сабор і вёў яго на працягу першага года, але толькі Ян Павел II падчас свайго доўгага пантыфікату поўнасцю ажыццявіў навучанне Сабора і ўжыў яго да ўсіх аспектаў жыцця Касцёла”, - сказаў Ватыканскаму радыё іерарх. Ён адзначыў, што гэта прасочвалася ў вучэнні Яна Паўла II, сапраўды выдатным, але і ў тым, што ён называў новай евангелізацыяй – перажыванні веры з энтузіязмам і сілай першых вучняў Хрыста. Гэта ён занёс ва ўсе канцы зямлі праз свае апостальскія падарожжы. “Ян Павел II даваў гэтаму сведчанне да канца, таксама ў сваім цярпенні і паміранні, застаючыся верным сваёй апостальскай місіі. На самой справе яму ўдалося абнавіць жыццё Касцёла, як гэтага жадаў Сабор”, - сказаў кардынал Бёрк.







All the contents on this site are copyrighted ©.