2014-04-21 13:11:04

Пантыфік: кожная сустрэча з Езусам напаўняе радасцю


RealAudioMP3 “Кожная сустрэча з Езусам напаўняе нас радасцю – той глыбокай радасцю, якую толькі Бог можа даць”, - такое пасланне скіраваў папа Францішак праз свой акаунт у “Твітэры” 21 красавіка 2014 г. На працягу Вялікага тыдня Святы Айцец падтрымліваў сувязь з інтэрнаўтамі дзелячыся кароткімі думкамі ў гэтай сацыяльнай сетцы. Яшчэ 14 красавіка Пантыфік нагадаў, што “Вялікі тыдзень – гэта добры момант для споведзі і вяртання на добры шлях”. У Вялікую пятніцу, перад набажэнствам Крыжова шляху ў рымскім Калізеі, Папа напісаў: “Ісці за Езусам нялёгка, таму што шлях, які Ён выбірае – гэта шлях крыжа”. 19 красавіка Францішак заклікаў далучыцца да яго ў малітве за ахвяраў караблекрушэння паўднёвакарэйскага судна “Севол”, у выніку якога загінула вялікая колькасць пасажыраў, галоўным чынам школьнікаў. Нарэшце, 20 красавіка, ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана, Папа звярнуўся да вернікаў з традыцыйным велікодным прывітаннем: “Хрыстус Уваскрос! Аллелюя!”








All the contents on this site are copyrighted ©.