2014-04-20 13:51:34

Францішак узначаліў Велікодную св. Імшу на ватыканскай плошчы


RealAudioMP3 20 красавіка 2014 г. папа Францішак узначаліў велікодную св. Імшу на плошчы св. Пятра. Каля 150 тыс. вернікаў, яшчэ задоўга да пачатку літургіі напоўнілі не толькі ўпрыгожаную кветкамі галоўную ватыканскую плошчу, але і блізкія да яе вуліцы. Радаснаму велікоднаму настрою спрыяла цудоўнае сонечнае надвор’е, якое сімвалічна асвяціла дзень святкавання Уваскрасення Пана пасля даждждлівых папярэдніх дзён. У 10.15 Пантыфік з’явіўся на плошчы пад урачысты спеў “Tu est Petrus” (Ты Пётр). Святы Айцец не прамаўляў гаміліі, паколькі адразу пасля заканчэння літургіі з балкону ватыканскай базылікі прагучала яго велікоднае пасланне. Але пасля св. Імшы ён праехаў некалькі разоў вакол плошчы св. Пятра на папамабіле, каб прывітаць як мага большую колькасць вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.