2014-04-19 11:16:05

Прайшоў традыцыйны збор ахвяраванняў для Касцёла ў Святой Зямлі


RealAudioMP3 Па традыцыі ў Вялікую пятніцу ва ўсіх парафіях свету збіраліся ахвяраванні для Касцёла ў Святой Зямлі. Яны будуць выкарыстаны для рэстаўрацыі і ўтрымання святых месцаў на радзіме Езуса, а таксама на карысць мясцовай хрысціянскай супольнасці. Напярэдадні калекты кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў падкрэсліў, што гэты збор ахвяраванняў з’яўляецца “галоўнай крыніцай падтрымкі” хрысціян Святой Зямлі. Як падкрэсліў кусташ Святой Зямлі айцец Пьербаціста Піццабала дзве трэцці ад усіх сабраных грошай пойдзе на падтрыманне хрысціянскай прысутнасці ў Святой Зямлі, што з’яўляецца неабходным ў сувязі з вялікай міграцыяй, звязанай з нестабільнасцю і часта небяспекай для жыцця многіх вызнаўцаў Хрыста на Блізкім Усходзе. Такім чынам, дзякуючы ахвяраванням будуць створаны новыя працоўныя месцы, адрэстаўраваны дамы і школы хрысціян, перш за ўсё ў Іерусаліме і Бэтлееме. Частка ахвяраванняў будзе выдзелена хрысціянам у Сірыі. Астатнія грошы пойдуць на ўтрыманне святых месцаў.

Папа Францішак наведае Іарданію, Палестыну і Ізраіль напрыканцы мая 2014 г., што таксама стане жэстам салідарнасці Касцёла з вернікамі, якія пражываюць у блізкаўсходнім рэгіёне.








All the contents on this site are copyrighted ©.