2014-04-19 11:12:39

Папа зрабіў салодкі падарунак пацыентам ватыканскай дзіцячай клінікі


RealAudioMP3 Маленькія пацыенты ватыканскай дзіцячай клінікі “Bambino Gesu” атрымалі салодкія падарункі ад Святога Айца з нагоды велікодных святаў. Папа перадаў для іх 150 шакаладных яек, які з’яўляюцца традыцыйным пасхальным ласункам у Італіі. Францішак наведваў клініку “Bambino Gesu” асабіста напярэдадні Божага Нараджэння ў 2013 г. Той візіт многія журналісты называлі “самым кранальным” за час яго пантрыфікату. Святы Айцец правёў у шпіталі амаль тры гадзіны. Ён сустракаўся з дзецьмі, якія тут праходзяць лячэнне, іх сем’ямі і медыцынскім персаналам.

Педыятрычны шпіталь “Bambino Gesu” з’яўляецца ўласнасцю Апостальскай Сталіцы. Ён лічыцца адной з найлепшых дзіцячых бальніц Італіі. Першым Пантыфікам, які наведаў гэту структуру быў Ян ХХІІІ. Ён пабываў тут у 1958 г. Павел VI, Ян Павел ІІ і Бэнэдыкт XVI таксама наведвалі гэту клініку.








All the contents on this site are copyrighted ©.