2014-04-17 15:48:28

Пантыфік абмые ногі людзям з цяжкімі хваробамі


RealAudioMP3 Падчас літургіі Вячэры Пана, якая пачнецца вечарам 17 красавіка 2014 г. ў рымскім цэнтры “Santa Maria della Provvidenza” папа Францішак абмые ногі 12 асобам, аб якіх клапоцяцца арганізацыі італьянскага дабрачыннага Фонду Дона Ньёкі. Сярод іх мужчыны і жанчыны ад 19 да 86 гадоў. Жыццёвыя гісторыі многіх з іх пазначанымі глыбокімі пакутамі, як фізічнымі і духоўнымі. Сярод іх італьянцы і замежнікі, самотныя і сямейныя людзі, студэнты, журналісты, рамеснікі і сяляне. Як і ў мінулым годзе Святы Айцец абмые ногі не толькі хрысціянам, але і вызнаўцу іслама. Гэта 75-гадовы мужчына, які нарадзіўся ў Лівіі і на працягу доўгіх гадоў працаваў у Італіі. Зараз ён праходзіць рэабілітацыю у адным з медыцынскіх цэнтраў Фонда Дона Ньёкі пасля шэрагу нейрахірургіячных аперацый, якія перанёс з-за наступстваў дарожнага здарэння.

Таксама сярод удзельнікаў абраду абмывання ног 27-гадовая жанчына з Эфіопіі з адной з формаў цэлебральнага параліча. Яна праходзіць лячэнне ў Мілане, піша паэтычныя творы і разам з іншымі хворымі працуе на “Радыё Дона Ньёкі”. Папа абмые ногі таксама пацыентам з сіндромам Дауна, асаблівасцямі псіхічнага развіцця, мышачнымі хваробамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.