Папа здабыў чарговы мільён прыхільнікаў на “Твітэры”
Папа Францішак здабыў
наступны мільён прыхільнікаў у сацыяльнай сетцы “Твітэр”. На Вялікім Тыдні колькасць
карыстальнікаў інтэрнэту, зарэгістраваных на ўсіх дзевяці моўных версіях акаўнта “@Pontifex”,
перавысіла 13 мільёнаў. “Кожная сустрэча з Езусам змяе наша жыццё”, - напісаў Францішак
ў сваім апошнім твіт-паведамленні. Большасць прыхільнікаў паходзячы з Аргентыны Папа
мае на іспанамоўнай версіі свайго “Твітэру” – амаль 5,5 млн. Затым ідзе англамоная
аўдыторыя з амаль 4 млн., італамоўная з больш, чым 1,5 млн. зарэгістраваных карыстальнікаў
і партугаламоўная, якую рэгулярна чытаюць больш за мільён асоб. Іншыя версіі, французская,
лацінская, польская, нямецкая і арабская, налічваюць па некалькі соцень тысяч прыхільнікаў.