2014-04-16 10:41:27

Пантыфік зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні цудаў і гераічнасці цнотаў


RealAudioMP3 15 красавіка 2014 г. падчас сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, папа Францішак зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні цудаў і гераічнасці цнотаў некаторых кандыдатаў да хвалы алтароў. Быў пацверджаны цуд праз заступніцтва двух благаслаўлёных італьянцаў: Людовіка да Казорыя, італьянскага францішканіна, які памёр у Неапалі ў 1885 г., і Амата Ранконі, члена Трэцяга ордэну св. Францішка, памерлага ў Рыміні ў 1292 г.

Таксама Пантыфік зацвердзіў дэкрэты аб гераічнасці цнотаў двух законнікаў: француза, арцыбіскупа Алана Марыі Гіно дэ Буасменю, члена Кангрэгацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса, які працаваў на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Астравоў Фіджы і памёр там у 1953 г., і аўстрыйскага рэдэмптарыста, айца Вільгельма Янюшэка, які памёр у Вене ў 1926 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.