2014-04-16 11:53:29

Візіт Папы ў цэнтр для састарэлых і інвалідаў – жэст пяшчоты да свету пакут


RealAudioMP3 “Абмыццё ног з’яўляецца простым і пераканаўчым жэстам Касцёла, які ад самага пачатку пакліканы да апранання на сябе “фартух слугі”, да адчувальнасці і блізкасці да старых і новых форм беднасці і слабасці – не толькі з філантропскіх меркаванняў, але дзеля любові да Евангелля”, - падкрэсліў кс. Анджэла Бацары, кіраўнік Фонду Дона Ньёкі, да якога належыць рымскім цэнтр “Santa Maria della Provvidenza”. Тут у Вялікі Чацвер 17 красавіка 2014 г. папа Францішак узначаліць Святую Імшу Вячэры Пана і здзейсніць абрад абмыцця ног.

Святар успрымае жэст Пантыфіка як адлюстраванне яго “чулай пяшчоты” да свету пакут і евангельскай міласэрнасці, як напамін пра тое, што ўзровень цывілізаванасці грамадства варта вымяраць на аснове яго здольнасці забяспечыць развіццё ў рытме адаптаваным да апошніх і самых слабых.

Як вядома, год таму Папа ўзначаліў літургію Вячэры Пана ў рымскай турме для непаўналетніх “Casal del Marmo”, дзе абмыў ногі 12 зняволеным розных нацыянальнасцяў і рэлігій, сярод якіх былі і мусульмане.

Цэнтр “Santa Maria della Provvidenza” знаходзіцца пад апекай фонду, названага ў гонар благаслаўлёнага айца Карла Ньёкі. Ён мае 150 месцаў, з якіх 60 прызначаны для людзей, якім немагчыма аказаць належнай апекі дома, 60 – для асоб, што падлягаюць шырокай рэабілітацыі з высокім узроўнем дапамогі, 30 ложкаў – для пацыентаў, якія маюць патрэбу ў нейраматорнай рэабілітацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.