2014-04-16 14:14:18

Бэнэдыкт ХVI адзначае сваё 87-годдзе


RealAudioMP3 16 красавіка 2014 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI адзначае 87-мы дзень нараджэння. Кардынал Ёзаф Ратцынгер, які быў абраны на Святы Пасад 19 красавіка 2005 г. і ўзяў імя Бэнэдыкта ХVI, быў 265-м намеснікам Пятра. 28 лютага 2013 г. ён сышоў у адстаўку і зараз пражывае на тэрыторыі Ватыкану. “Каб кіраваць лодкай святога Пятра і абвяшчаць Евангелле ў сучасным свеце, падлеглым хуткім пераменам, і ўзрушаным пытаннямі, якія маюць вялікае значэнне для жыцця веры, неабходная сіла і цела, і духа, якая ў апошнія месяцы аслабла ўва мне настолькі, што павінен прызнаць сваю няздольнасць да добрага выканання даверанай мне паслугі”, - напісаў Папа ў 2013 г. у сваім звароце, звязаным з адстаўкай.

Гады знаходжання Бэнэдыкта XVI на Пасадзе св. Пятра былі нялёгкімі для Касцёла і адзначыліся адыходам “заходняга свету” ад хрысціянскай веры і часта варожым стаўленнем да Бога. Сродкі масавай інфармацыі неаднаразова некарэктна інтэпрэтавалі выказванні Папы і дзейнасць Касцёла. У многіх краінах Азіі і Афрыкі трываў пераслед хрысціян. Перад абліччам усіх гэтых праблем Бэнэдыкт XVI абвяшчаў Евангелле і выступаў у абарону хрысціянскіх каштоўнасцяў. Высокі інтэлектуальны і духоўны ўзровень дазвалялі Папу звяртацца да вернікаў з вельмі трапнымі і мудрымі словамі. Пры гэтым ён выкарыстоўваў самыя сучасныя тэхналогіі – адкрыў акаунт у “Твітэры”.

Складаючы з сябе абавязкі Наступніка св. Пятра ў 2013 г., Пантыфік выказаў жаданне далей служыць Касцёлу “адданым малітве жыццём”. Трэба адзначыць, што Бэнэдыкт XVI стаў першым нямецкім Папам за апошнюю тысячу гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.