2014-04-15 14:41:43

Пантыфік наведае “польскі” касцёл у Рыме


RealAudioMP3 Святы Айцец 4 мая 2014 г. наведае рымскую парафію св. Станіслава, пры якой дзейнічае польскае душпастырства. Касцёл польскай супольнасці знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада, недалёка ад Капіталійскага ўзгорка. Ён размешчаны на “Via delle Botteghe oscure”, якая атрымала вядомасць у пасляваенныя гады дзякуючы штаб-кватэры Італьянскай камуністычнай партыі, якая знаходзілася на ёй. Рэктарам касцёла св. Станіслава з’яўляецца кс. прэлат Павел Пташнік, які працуе ў Дзяржаўным сакратарыяце Святога Пасаду. Візіт, як чакаецца, будзе звязаны з кананізацыяй Яна Паўла II, якая пройдзе на тыдзень раней, 27 красавіка.







All the contents on this site are copyrighted ©.