2014-04-15 13:15:34

Пантыфік зробіць падарунак рымскім зняволеным


RealAudioMP3 Папа Францішак зробіць велікодны падарунак зняволеным Рыма. Яны атрымаюць 1200 “кішэнных” Евангелляў. Аб гэтым паведаміла 15 красавіка 2014 г. “L’Osservatore Romano”. Папскі элемазінарый, арцыбіскуп Конрад Краеўскі, раздасць частку кніг, якія ўключаюць чатыры Евангеллі і Дзеі апосталаў, 16 красавіка ў рымскай турме “Regina Coeli”. У месцы зняволення, размешчаным паміж Ватыканам і раёнам Трастэвэрэ, утрымліваюцца каля 1000 асоб. Душпастырскую апеку тут здзяйсняюць два айцы францішкане, пры падтрымцы валанцёраў.

Па ініцыятыве Пантыфіка тысячы “кішэнных” Евангелляў ужо былі раздадзены на плошчы св. Пятра 6 красавіка перад малітвай “Анёл Панскі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.