Кардынал Маркс: абвяшчэнне Евангелля і дапамога бедным – фінансавыя прыярытэты Касцёла
Касцёл павінен выкарыстоўваць
свае фінансавыя актывы для абвяшчэння Евангелля і дапамогі бедным, хворым і слабым.
Гэта фінансавыя прыярытэты Касцёла, лічыць кардынал Рэйнхард Маркс. Іерарх падкрэсліў,
што цэнтральнай думкай пантыфікату Францішка з’яўляецца меркаванне, што Хрыстовы Касцёл
не можа існаваць без хворых, бедных і слабых. Аб гэтым арцыбіскуп Мюнхенска-Фрайзінгскі
гаварыў падчас архідыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі, якая праходзіла ў мінулыя выходныя
ў сталіцы Баварыі. Кардынал раіў сотням маладых людзей арыентавацца на Нагорнае казанне
Езуса і заклікаў задацца пытаннем, ці іх “маёмасць” – матэрыяльная, інтэлектуальная,
духоўная – служыць Божаму Валадарству, ці яны свабодныя ад ціску матэрыяльных рэчаў?
Меркаванне
кардынала Маркса адмыслова цэннае ў кантэксце яго нядаўняга прызначэння. Ён з’яўляецца
каардынатарам ватыканскай Рады па эканамічных пытаннях, новага органу, які выпрацоўвае
дырэктывы адносна планавання штогадовага бюджэту Святога Пасаду і Ватыкану, ажыццяўляе
нагляд за працэсам кансалідацыі ватыканскіх фінансавых структур і спрашчэння кіравання
імі. Нямецкі іерарх з’яўляецца адным з найлепшых у свеце спецыялістаў па сацыяльнаму
навучанню Касцёла.